Кірыл Ігаравіч Дубоўскі
Кірыл Ігаравіч Дубоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 верасня 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Кірыл Ігаравіч Дубоўскі (нар. 2 верасня 1983, Мінск) — сучасны беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ, па адукацыі эканаміст. Працаваў па спецыяльнасці, апошнія гады працуе ў IT-сферы. Жанаты.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Піша ў жанры кароткай прозы на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборніка кароткай прозы «Харошы раман» («Логвінаў», 2012), прэзентацыя якога прайшла ў Галерэі «Ў» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».
«Адпачатку аўтар патлумачыў гасцям імпрэзы, чаму зборнік кароткай прозы ён назваў „Харошым раманам“. Такую назву носіць першае апавяданне кнігі, якое абвяргае вядомае сцвярджэнне пра тое, што любы, нават самы благі аўтар, можа напісаць адзін харошы раман пра сваё жыццё. Недарэчны герой „Харошага рамана“, малады графаман, гэтага не патрапіў. Не атрымалася ў яго і яшчэ адна рэч, у якой ён паспрабаваў быць арыгінальным, ахвяраваўшы сваім жыццём (якая менавіта рэч, пакуль расказваць не будзем, хай чытачы прачытаюць пра гэта самі). Нягледзячы на нібыта маркотную фабулу, апавяданні ў кнізе, уключна з „Харошым раманам“ вясёлыя, іранічна-саркастычныя.»[1]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Фіналіст конкурсаў маладых літаратараў да 100-годдзя газеты «Наша ніва» (Мінск, 2007), «Слово.doc» (Мінск, 2009), імя Ларысы Геніюш (Мінск, 2010).
Зноскі
- ↑ Лета пачалося з «Харошага рамана»(недаступная спасылка) // Навіны: lit-bel.org — 04/06/2012
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга «Харошы раман» (электронная версія)
- Асобныя творы на Літрадыё, у т.л. у аўтарскім выкананні
- Публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў»: [1] Архівавана 19 чэрвеня 2013.[2] Архівавана 20 чэрвеня 2013.
- Пераклады на беларускую мову ў часопісе «Паміж»: [3] Архівавана 21 сакавіка 2013.[4] Архівавана 11 ліпеня 2012.